Нягледзячы на тое, што святкавання Вялікай Перамогі ўжо, здавалася б, скончылася, асэнсаванне наступстваў цяжкай вайны, яе незлічоных ахвяр і страт застаецца актуальным незалежна ад пары года. У панядзелак, 25 мая, факультэт міжнародных адносін наведалі прадстаўнікі арганізацыі "Акцыя адкуплення" (Германія). Дадзеная арганізацыя на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў займаецца актыўнай прапрацоўкай тэмы асэнсавання нацыянал-сацыялізму ў Германіі і яго негатыўнага ўплыву на народы і культуры Еўропы. Важным напрамкам арганізацыі з'яўляецца валанцёрская дзейнасць маладых людзей з Германіі ў краінах, якія пацярпелі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і генацыду ў гады Другой сусветнай вайны, як знак прымірэння і наладжвання міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу.
Арганізацыю прадстаўлялі як яе члены, так і валанцёры. Перад студэнтамі 1-га і 2-га курсаў выступіў кіраўнік і арганізатар шматразовых азнаямленчых паездак у Беларусь, Расію і Ізраіль Вернер Фальк. Ён распавёў студэнтам пра гісторыю ўзнікнення арганізацыі, пра асноўныя напрамкі дзейнасці і пазнаёміў студэнтаў з магчымасцямі паспрабаваць сябе ў якасці валанцёраў на карысць міру і памяці аб жорсткай вайне: у міжнародных моладзевых летніх лагерах альбо ў гадавых праектах у Германіі. Пасля выступу студэнты пагрузіліся ў займальную гутарку з гасцямі, падзяліўшыся першымі ўражаннямі пра Германію, культурным шоку, а таксама пра тое, чаму ім цікава вывучаць нямецкую мову і культуру.
Другая частка гутаркі аб'ядналася вакол тэмы «Людзі з абмежаванымі магчымасцямі: сацыялізацыя і ліквідацыю стэрэатыпаў».
Акрамя сустрэчы ў сценах роднага факультэта студэнты 2-га курса аддзялення "Сусветная эканоміка» разам з групай гасцей з Германіі прынялі ўдзел і ў экскурсіях па памятных месцах фашысцкай акупацыі і халакоста. Яны наведалі мемарыяльныя комплексы «Яма», «Трасцянец», «Курапаты», а таксама пабывалі на магіле беларускага народнага пісьменніка Васіля Быкава, чые творы пра Вялікую Айчынную вайну і сёння не пакідаюць абыякавымі чытачоў ні ў Беларусі, ні за мяжой.
Заўсёды радуе, што студэнты праяўляюць цікавасць да тэмы сацыяльнай роўнасці і чалавечай узаемадапамогі!
К. І. Ядчанка, старшы выкладчык кафедры германскіх моў
{gallery}2015/2015_05_25{/gallery}