Паважаныя студэнты! У мэтах павышэння эфектыўнасці і прасоўвання конкурсаў па міжнародным публічным праве, развіцця пераемнасці і папулярызацыі конкурснага руху, кафедра міжнароднага права праводзіць агульную сустрэчу ўсіх удзельнікаў і трэнераў конкурсаў па міжнародным публічным праве мінулага сезону (2014—2015 навучальнага года) і запрашае ўсіх зацікаўленых студэнтаў усіх курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права".
Сустрэча праводзіцца для таго, каб:
атрымаць feedback ад удзельнікаў з нагоды пройдзенага;
убачыць настрой і пачуць меркаванні ўдзельнікаў і жадаючых паўдзельнічаць у будучым;
зрабіць так, каб удзельнікі розных каманд абмяняліся адзін з адным набытым вопытам і падзяліліся сваімі ўражаннямі;
зрабіць так, каб удзельнікаў паслухалі тыя, хто не паўдзельнічаў у гэтым годзе, але хоча паўдзельнічаць у наступным.
Сустрэча адбудзецца заўтра — 28 мая (чацвер) у 18.00, аўд. 708.