Select your language

2015_05_2216 мая 2015 года ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў у рамках дысцыпліны «Асновы дыпламатыі» адбыўся выязны занятак студэнтаў першага курса аддзялення "Міжнародныя адносіны" факультэта міжнародных адносін БДУ.

Выязны занятак правёў саветнік прававога дэпартамента Выканкама СНД, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы, кандыдат юрыдычных навук Рамашка Валерый Іосіфавіч.

Занятак быў прысвечана асноўным напрамкам i формам працы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў і іх функцый. Перад студэнтамі выступілі начальнік консульска-прававога ўпраўлення Галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Бондараў Ігар Мікалаевіч і намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі Сінкевіч Сяргей Аляксандравіч. Дыпламаты распавялі пра консульскую службу Беларусі і падзяліліся вопытам працы ў якасці консулаў. Студэнты з першых вуснаў даведаліся шмат цікавага аб дагаворна-прававой рабоце Міністэрства замежных спраў Беларусі і аб працы дыпламатаў у пасольствах.
У ходзе занятка адбыўся жывы абмен думкамі студэнтаў з беларускімі дыпламатамі.

{gallery}2015/2015_05_16{/gallery}