20 мая ў Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбылася V навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў (курсантаў), магістрантаў, аспірантаў (ад'юнктаў) і суіскальнікаў «Забеспячэнне пагранічнай бяспекі і ахова Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь: тэорыя і практыка».
У навуковым форуме ўдзельнічалі студэнты (курсанты), магістранты, аспіранты (ад'юнкты) ІПС, БДУ, БНТУ і яшчэ каля 10 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, а таксама Украіны. З уступным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр І. М. Печань. Актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі студэнты 2―5 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа" факультэта міжнародных адносін БДУ: Таццяна Акунец, Вераніка Багдзель, Вікторыя Гурская, Вікторыя Яўтушок, Яна Мелехавец, Аляксандра Найдзенка, Вераніка Шульговская і інш. Шэраг дакладаў студэнтаў-мытнікаў былі адзначаны дыпломамі рознай ступені.
Я. Мелехавец ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені, сумесны даклад студэнтак 2 курса В. Багдзель і Н. Радзішэўскай ўдастоены дыплома 2-й ступені, а пяцікурсніцы Вікторыі Гурскай ― дыплома 3-й ступені .
Віншуем нашых студэнтаў і жадаем далейшых поспехаў!
{gallery}2015/2015_05_20_02{/gallery}