У лютым 2015 г. рэктарам БДУ С. У. Абламейка быў падпісаны загад аб стварэнні Філіяла кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на базе Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы». Мэтай стварэння філіяла кафедры стала ўмацаванне сувязяў універсітэта з вытворчасцю, узмацненне практычнай накіраванасці падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці 1-26 02 02-06 "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» спецыялізацыі "Менеджмент агра- і экалагічнага турызму».
БГА «Адпачынак у вёсцы» — вядучая грамадская арганізацыя, якая займаецца развіццём турызму сельскіх тэрыторый Беларусі. Старшыня Праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы» — Валерыя Кліцунова.
13 мая 2015 года БГА «Адпачынак у вёсцы» сумесна з кафедрай міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін прэзентавалі свой першы электронны часопіс, на старонках якога студэнты кафедры міжнароднага турызму распавялі чытачам аб працы арганізацыі, яе планах у рамках створанага філіяла.
Прэзентацыя часопіса суправаджалася гадзіннай праграмай. Мерапрыемства пачалося з аб'яўлення пераможцаў конкурсу дзіцячых малюнкаў «Адпачынак у вёсцы», які арганізацыя зладзіла сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама Гродзенскім і Брэсцкім аблвыканкамамі ў 2014 годзе. Конкурс праводзіўся ў межах кампаніі «Простыя рэчы» ў ходзе праекта USAID «Мясцовы прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», які рэалізуецца ПРААН (жнівень 2012 — люты 2015). Выканаўчым агенцтвам праекта выступіла Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
На прэзентацыі было наглядна прадэманстравана на прыкладзе «Купалля», што, праводзячы час у вёсцы, вы не толькі працуеце ў поле або агародзе, але і знаеміцеся з традыцыям, адзначаеце народныя святы. Студэнткі 4 курса кафедры міжнароднага турызму ФМА з вянкамі з палявых кветак і пад акампанемент гітарыста выканалі "Купалiнку".
Не засталіся ў рамках прэзентацыі без увагі і мясцовыя майстры — студэнты факультэта міжнародных адносін. Свае творы мастацтва — чыгунную розочку і засланку для печы з ініцыяламі — паказаў каваль, студэнт 4 курса кафедры міжнароднага турызму Вадзім Маёраў. «Майстар! Талент! » — апладзіравалі госці ў залеі.
Яшчэ адна масцярыца, студэнтка 4 курса кафедры міжнароднага турызму Дар'я Мароз, паказала свае вырабы з саломы. Распавяла, як іх выкарыстоўвалі беларусы ў побыце, і ад чаго нашых продкаў засцерагалі «павуцінкі», зробленыя з саломкі.
Прэзентацыя на гэтым не скончылася. Якая беларуская вёска без застолля? Кожны госць мерапрыемства мог падысці да стала і паласавацца кулінарнымі вынаходствамі, прыгатаванымі студэнтамі-арганізатарамі.
Наступны часопіс будзе прадстаўлены ў верасні і будзе прысвечаны 20-годдзю факультэта. Студэнты раскажуць пра тое, як яны правялі свой адпачынак у сядзібах Беларусі, як дапамаглі гаспадарам і якія іх праекты былі найбольш паспяховымі.
{gallery}2015/2015_05_20{/gallery}