Select your language

2015_05_19_03.На базе інвестыцыйнай кампаніі «Юнітэр» створаны і паспяхова функцыянуе філіял кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ. Інвестыцыйная кампанія ЮНІТЭР працуе на рынку з 2002 года. Па міжнародных рэйтынгах (Thomson Reuter League Tables 2013) ЮНІТЭР з'яўляецца кампаніяй № 1 па колькасці і па аб'ёме рэалізаваных M&A здзелак і здзелак па прыцягненню інвестыцый (капіталу) у Беларусі. У рамках дзейнасці філіяла 18 мая 2015 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшоў практычны семінар.

Тэма семінара: «Практычнае ўвядзенне ў

  1. тыповыя памылкі, якія здзяйсняюцца пры прыняцці рашэння аб адкрыцці бізнесу — інвестыцыях у бізнэс;
  2. прыцягненне капіталу ў стварэнне бізнесу — праблема першапачатковага капіталу;
  3. фінансавае мадэляванне бізнэсу».

Перад студэнтамі спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» выступіў кіраўнік фірмы і акцыянер кампаніі Раман Дзмітрыевіч Восіпаў. Абмяркоўваліся актуальныя праблемы беларускай камерцыйнай і інвестыцыйнай практыкі, а таксама былі прадстаўлены шматлікія кейсы на прыкладзе вядучых кампаній. У завяршэнне мерапрыемства абмяркоўваліся перспектывы праходжання стажыроўкі і працаўладкавання.

{gallery}2015/2015_05_18{/gallery}