Select your language

2015_05_18_04 Увага! Студэнцкі прэс-цэнтр ФМА аб'яўляе набор (журналісты, фатографы і інш.)!

Студэнцкі прэс-цэнтр ФМА патрэбен для таго, каб ні адно мерапрыемства на факультэце не засталося незаўважаным!

Калі ты:

  • цікавішся жыццём факультэта;
  • ўжо ўмееш або толькі хочаш навучыцца пісаць як сапраўдны журналіст, браць інтэрв'ю і асвячаць разнастайныя мерапрыемствы;
  • займаешся фатаграфіяй
  • ўмееш напаўняць сайт і вярстаць тэкст — студэнцкі прэс-цэнтр ФМА — менавіта тое, што табе трэба!

Што трэба зрабіць, каб стаць членам прэс-цэнтра? Усяго толькі адправіць заяўку!

У заяўцы неабходна ўказаць:

  1. Прозвішча, імя;
  2. Курс навучання і спецыяльнасць;
  3. Чым хочаш займацца;
  4. Напісаць кораценька пра сябе і пра тое, як ты бачыш працу прэс-цэнтра.

Адправіць заяўку неабходна на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Прэс-цэнтр чакае менавіта ТВОЮ заяўку!

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.