Select your language

2015_05_15_027 мая, напярэдадні Дня Вялікай Перамогі, студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Вольгі Юр'еўны Шыманскай правялі інтэрактыўную англамоўную экскурсію The Warin My Family's History, наведаўшы ўнікальную экспазіцыю «Вайна ў гісторыі маёй сям'і», якая адкрылася на 5-м паверсе факультэта міжнародных адносін дзякуючы ініцыятыве адміністрацыі.

Веданне спецыяльнай ваеннай і грамадска-палітычнай лексікі, атрыманае ў рамках аспекту «Практыка вуснага маўлення», спатрэбіліся студэнтам, якія ў якасці гідаў-перакладчыкаў праводзілі экскурсію па выставе выключна на англійскай мове.

Акрамя знаёмства з прадстаўленай на выставе інфармацыяй аб сваяках студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, падчас экскурсіі прагучалі падрыхтаваныя студэнтамі паведамленні аб малавядомых фактах таго часу, пра герояў і забытых удзельніках ваенных дзеянняў.

Напрыканцы экскурсіі студэнты падзяліліся сваімі эмоцыямі адзін з адным. Уражанні ад выставы былі дваякія: з аднаго боку, гэта пачуццё радасці і гонару за савецкі народ, за іх подзвіг, а з другога — пачуццё смутку, калі ўсведамляеш, якім коштам далася гэтая перамога. Усім студэнтам вельмі спадабалася як практыка перакладчыцкай дзейнасці, так і сама ідэя выставы: калі вайна прадстаўлена як асабісты вопыт, трагедыя і подзвіг роднага нам чалавека, яна тычыцца самой глыбіні нашай душы. І мы ўсе павінны памятаць і ганарыцца подзвігамі нашых блізкіх!

Дар'я Гарасцюк, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка»

 2015_05_15_02_01