Select your language

2015_05_14_03Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае на адкрыццё выставы мастака Відмантаса Вайткявічуса "Вясна мастацтва", якое адбудзецца 24 мая 2015 г. у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (г. Мінск, вул. Мяснікова, 44). Пачатак мерапрыемства — 19.00.

Добра вядомы ў Літве і па ўсім свеце сваім жывапісам і малюнкамі па шоўку, лаўрэат мноства міжнародных узнагарод, персанальныя выставы якога праходзілі ў ЗША, Японіі, Германіі, Галандыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і г.д., мастак сам прадставіць сваю выставу публіцы.

19.30 — канцэрт вядомых оперных салістаў Асты Крыкшчунайтэ і Лаймонасе Павценюса.

Сапрана Аста Крыкшчунайтэ — лаўрэатка Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы. Салістка не раз выступала ў варшаўскай Нацыянальнай філармоніі, Тэатры Елісейскіх палёў у Парыжы (Францыя), у Каралеўскім палацы ў Варшаве, залях варшаўскага Музычнага універсітэта (Польшча), у палацы Сената ў Парыжы (Францыя), у залі “BlackDiamond”  у Капенгагене (Данія), у Эссэнскай філармоніі (Германія), у канцэртным залі Тамперэ (Фінляндыя), у Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. Чайкоўскага (Расія), у залі Дзяржаўнай акадэмічнай капелы імя М. Глінкі (Санкт-Пецярбург, Расія).

Барытон Лаймонас Павценюс — атрымаў званне лепшага опернага саліста 2003 г., два разы быў узнагароджаны Залатым крыжом сцэны (у 2004 і 2012 гг.). Цяпер вядучы барытон опернага тэатра ў Дзюсельдорфе (Германія), ужо стаў часткай гэтага тэатра і выконвае найбольш яскравыя ролі для барытона, такія як Анегін у оперы П. Чайкоўскага “Яўгеній Анегін” ці Дон Жуан у аднайменнай оперы В. А. Моцарта.