30 мая 2015 года Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь арганізуе фестываль карэйскай папулярнай музыкі K-POP Festival 2015 in Belarus.
З мэтай павышэння ўзроўню дасведчанасці аб Карэі і павелічэння колькасці аматараў карэйскай папулярнай культуры ў Беларусі 30 мая 2015 года Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь плануе правесці Фестываль карэйскай папулярнай музыкі K-POP Festival in Belarus 2015.
Першапачаткова K-POP узнік як музычны жанр у Паўднёвай Карэі. Паступова новы напрамак ператварыўся ў маштабную музычную субкультуру з мільёнамі прыхільнікаў сярод моладзі па ўсім свеце. K-POP Festival — выдатная магчымасць для аматараў K-POP стаць бліжэй да карэйскіх выканаўцаў і карэйскай папулярнай музыкі.
У мінулым годзе Пасольства ўпершыню правяло Фестываль карэйскай папулярнай музыкі ў Беларусі. Для ўдзелу ў Фестывалі на адной сцэне сабраліся таленавітыя выканаўцы з розных гарадоў Беларусі.
У гэтым годзе K-POP Festival in Belarus 2015 пройдзе 30 мая ў 15.00 у Палацы культуры МАЗ. У Фестывалі прымуць удзел 15 каманд з розных гарадоў Беларусі. Пасольства запрашае ўсіх аматараў карэйскай папулярнай музыкі падтрымаць удзельнікаў самага запальнага K-POP фестывалю ў Беларусі!
Уваход вольны для ўсіх!
Сюжэт аб Фестывалі «K-POP World Festival 2014» у Беларусі: https://www.youtube.com/watch?v=HsDH0DgcZ4M
Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь
2200004, г. Мінск, пр. Пераможцаў. 59, 5-ы паверх
Тэл. (017) -306-0147 ~ 9 (Анастасія)
