Мы, студэнты-лінгвакраінаведы, маем рэдкую магчымасць удзельнічаць у доўгатэрміновым пазнавальна-даследчым праекце пад назвай «Літаратурная гасцёўня», якім кіруе дацэнт кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Е. Г. Палупанава.
Першае пасяджэнне Літаратурнай гасцёўні ў мінулым семестры было прысвечана вялікаму Уільяму Шэкспіру. А правядзенне цяперашняга, без перабольшання, адкрыла для нас непрадказальнага Сомерсэта Маэма. Мы павінны былі прачытаць два яго апавяданні (наш выбар), падрыхтаваць выступленне з прэзентацыяй пад назвай Contrast and Compare, супастаўляючы апавяданні па розных параметрах і скласці індывідуальны гласарый новых цікавых слоў і выразаў. Вось так!
Самае складанае было пачаць. А далей .... Нам самім верылася з цяжкасцю: чытаем Маэма у арыгінале і адчуваем задавальненне. А якія эмацыі кожны з нас атрымаў ад яго апавяданняў і не апісаць! Гэта нешта! «Я больш чым упэўненая, што пасля гэтага праекта, Сомерсэт Маэм стаў адным з любімых пісьменнікаў нашай моўнай групы» (Ю. Церабунь). «Сомерсэт Маэм з'яўляецца, калі не лепшым, то, як мінімум, адным з першых англійскіх пісьменнікаў: актуальны, зразумелы, захапляльны і рэалістычны» (А. Волкава). «Творы гэтага аўтара прымушаюць задумацца пра тое, як мы жывем і чаму менавіта так» (А. Балацько). «Я не толькі атрымаў сапраўднае задавальненне ад чытання саміх твораў, але і набыў пэўныя навыкі параўнання тэкстаў і іх зместу, а таксама набыў нешта новае ў разуменні таго, што ёсць англійская мова і якой рознай яна бывае» (М. Крыцук). «Маэм стаў для мяне адкрыццём ў замежнай літаратуры!» (В. Шамрай).
Поўная версія вынікаў нашай праектнай дзейнасці прадстаўлена ў электронным партфоліо прафесійнага развіцця кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў.
{gallery}2015/2015_05_12{/gallery}