Select your language

2015_05_08Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе студэнтаў 3 курса аддзялення "Міжнароднае права" Марыі Журавай, Валерыі Дубешка і Антаніны Марозавай паспяхова выступіла на міжнародным конкурсе па еўрапейскаму праве CEEMC. Трэнер каманды — дацэнт кафедры, кандыдат юрыдычных навук Т. М. Міхалёва.

Конкурс праходзіў з 1 па 5 мая 2015 г. у Грузіі, Тбілісі. У конкурсе прынялі ўдзел 18 каманд з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Антаніна Марозава была адзначана як адзін з лепшых спікераў конкурсу.
Ганарымся дзяўчатамі, іх трэнерам, ФМА і БДУ! І жадаем ім далейшых поспехаў!

 

 2015_05_08_01_01

2015_05_08_01_02

2015_05_08_01_03