Шостага мая на кафедры раманскіх моў пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія прайшоў Дзень партугальскай мовы. З прывітальным словам ад кіраўніцтва ўніверсітэта да студэнтаў, якія вывучаюць партугальскую мову, звярнуўся прарэктар БДУ А. В. Данільчанка, а ад Пасольства — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Пауло Антоніа Перэйра Пінта. Ад дэканата ФМА прысутнічала намеснік дэкана па навуковай рабоце В. Ф. Малашанкава.
Падчас свята студэнты паглядзелі фільм пра распаўсюджванне партугальскай мовы ў свеце, паўдзельнічалі ў конкурсе бразільскай паэзіі, станчылі самбу з Паслом Бразіліі і пагулялі ў капаэйру.
У рамках Дня партугальскай мовы быў праведзены паэтычны конкурс, пераможцам якога стала студэнтка другога курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Дар'я Хамянкова. Пераможца была ўзнагароджана майкай з лагатыпам бразільскага Пасольства, удзельнікам конкурсу ад Пасольства былі ўручаны кнігі на партугальскай мове. Усе прысутныя на свяце атрымалі салодкія прызы.
Таксама ў ходзе свята адбылося адкрыццё аўдыторыі (ауд.808), якая была аформлена пры падтрымцы Пасольства Бразіліі для папулярызацыі бразільскай культуры і партугальскай мовы. Матэрыялы, карціны, выкарыстаныя ў афармленні, былі перададзены ў дар універсітэту, у прыватнасці факультэту міжнародных адносін.
{gallery}2015/2015_05_06{/gallery}