27 красавіка 2015 г. студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Мытная справа» разам са старшымі выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Г. І. Ахрыменей, Н. І. Васілевіч і А. С. Тамарынай сустрэліся з носьбітам англійскай мовы, грамадзянінам Нігерыі Дрэйзам Олабісі . Мэтай сустрэчы была не толькі моўная практыка, але і пашырэнне разумення студэнтамі культуры, традыцый і звычаяў замежных дзяржаў. Акрамя таго, падчас свайго выступу Дрэйз ажыццявіў экскурс у гісторыю мытнай службы Нігерыі і яе сучасны стан, і ў наступным абмеркаванні разам са студэнтамі правёў параўнанне гэтай службы з мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь. Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся асаблівасці беларускай і нігерыйскай адукацыі, закраналіся пытанні рэлігіі і сямейнага ўкладу дзвюх дзяржаў. Усе прасутныя высока ацанілі глыбокае разуменне госцем культуры і палітыка-эканамічных працэсаў абедзвюх краін, а таксама яго кампетэнтнасць ў мытных пытаннях. Нягледзячы на сур'ёзнасць прагучаўшых думак і ідэй, сустрэча была прыпраўлена ладнай доляй гумару, а харызма і дружалюбнасць Дрэйза Олабісі нікога не пакінулі абыякавым.
Вольга Якаўлева, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
{gallery}2015/2015_04_27{/gallery}