Напярэдадні святкавання юбілею Перамогі ў красавіку 2015 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў была арганізавана сустрэча студэнтаў першага і другога курсаў спецыяльнасці "Менеджмент" (спецыялізацыя "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму») з грамадзянінам Вялікабрытаніі прафесарам Т. Джоунсам, які падзяліўся сваімі думкамі аб Другой сусветнай вайне. Арганізатарамі сустрэчы былі старшыя выкладчыкі Н. І. Чарнецкая, В. В. Кулік, Н. А. Касцерава, Р. Г. Рамановіч. На працягу многіх гадоў Т. Джонс цікавіцца падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, вывучае яе гісторыю. Ён неаднаразова наведваў музей Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны комплекс у Хатыні, лінію Сталіна. У гутарцы гаварылася аб вялікім укладзе, які ўнёс савецкі народ у перамогу над фашызмам. Прафесар Т. Джоунс неаднаразова выступаў з лекцыямі перад студэнтамі многіх ВНУ Рэспублікі Беларусь. У красавіку гэтага года нам удалося правесці яшчэ адну сустрэчу студэнтаў першага курса спецыяльнасці "Менеджмент», прысвечаную многім актуальным тэмам міжкультурных зносін і асаблівасцям нацыянальнай ідэнтычнасці. Прафесар Т. Джоунс з'яўляецца частым і жаданым госцем на нашай кафедры і на факультэце.