Прыйшла доўгачаканая вясна, а з ёй і новая сустрэча са старымі сябрамі ў школе-інтэрнаце ў г. Ашмяны. Каманда сабралася хутка, і ў праект уліліся новыя валанцёрскія сілы з ліку студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».
Юля Гаўрыленка і Крысціна Галаш вучылі дзяцей рыхтаваць найсмачнейшае печыва з шакаладнымі цукеркамі, Ларыса Рабцава правяла занятак па сучасных танцах, Дыяна Валіцкая была занята навучаннем асновам макіяжу, Насця Пекар і Уладзімір Скрыпка былі нашымі першакласнымі кіроўцамі і з лёгкасцю адолелі шлях амаль у 300 км. Юрый Свірыдовіч, студэнт 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", прыняў актыўны ўдзел у сяброўскай сустрэчы па футболе.
Як заўсёды, з намі былі нашы сябры з Кітая: Джан Лон, магістрант нашага факультэта, і Цй Пэйюй (1 курс МЭ), які пагадзіўся быць нашым кіроўцам.
Асобная падзяка фатографу Міхаілу Мысніку, Валерыі Гарбуновай і Вікторыі Кочаравай за правядзенне гуртка па вырабе бранзалетаў з пацерак.
Кожная паездка — гэта сустрэча старых сяброў і магчымасць набыць новых, навучыцца новаму і ўдасканаліць добра вядомае. Але радасць ад сустрэч захоўваецца надоўга і дае стымул для далейшых зносін.
Кіраўнік праекта: старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч
{gallery}2015/2015_04_30{/gallery}