Настольны тэніс
У сярэдзіне сакавіка 2015 г. адбыўся чарговы розыгрыш медалёў першынства БДУ па настольным тэнісе ў праграме круглагадовай спартакіяды. Зборная ФМА традыцыйна моцная ў гэтым выглядзе спорту і заўсёды змагалася за першую прыступку пастамента. У гэты раз мэта не змянілася. Сумненні выклікала толькі паслабленне жаночай часткі каманды, у сувязі з камандзіроўкай Нікі Каробкінай. Тым не менш, праявіўшы тактычную мудрасць, ашчаднасць і спартовае майстэрства нашы майстры маленькай ракеткі занялі другое месца. У складзе каманды гулялі Уладзімір Высоцкі, Аляксандр Крэпскі і Кацярына Маталыга.
Валейбол
Леташняе другое месца і з'яўленне ў камандзе новага іграка з добрымі навыкамі абаронцы давалі нам шанцы пазмагацца за перамогу ў турніры. Але, як вядома, супернік таксама не дрэмле. Таму, досыць лёгка патрапіўшы ў фінальную шасцёрку мацнейшых каманд, нашым дзяўчатам давялося праявіць характар для дасягнення вышэйшай мэты. Лёс першага месца вырашаўся ў сустрэчы з леташнімі пераможцамі — камандай юрфака. На жаль, мы прайгралі. Трэба прызнаць ўзровень майстэрства ігракоў з суседняга навучальнага корпуса сёння вышэй. Гэтая наша няўдача ўсяліла надзею на прамогу нашым саперніцам з мехмата. І ў гульні за другое месца спатрэбілася тры партыі для высвятлення мацнейшага. І ўсё ж нашы дзяўчаты перамаглі. Заслужанае другое месца. Дзякуй, дзяўчаты, за прыгожую гульню! Асобная падзяка тым, хто ў гэтым годзе атрымлівае дыплом — Наталлі Лахіной і Алене Аўраменка.