Select your language

2015_04_30_02У красавіку гасцямі клуба «Дзелавыя зносіны» кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў сталі сертыфікаваныя медыятары Алена Кручок і Ірына Красоўская.

На сустрэчы са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і старшымі выкладчыкамі кафедры К. В. Грыневіч і Ю. Л. Майсюк медыятары расказалі пра тое, у чым сутнасць гэтага віду ўзаемадзеяння паміж канфліктуючымі бакамі, у чым перавагі медыяцыі перад судамі, а таксама далі цікавую інфармацыю пра розныя віды самой медыяцыі: камерцыйнай, судовай, у якіх яны спецыялізуюцца. Медыяцыя дае магчымасць бакам не толькі эканоміць фінансавыя сродкі, але таксама выступае добрым навучальным працэсам, удзельнічаючы у якім, можна навучыцца прыёмам актыўнага слухання, перыфразы, рэфрэймінга, што дазволіць у будучыні больш паспяхова і менш бязбольна вырашаць рознага роду пытанні.

Для жадаючых больш даведацца аб медыяцыі і атрымаць практычныя навыкі існуе магчымасць навучання на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Авалоданне тэхнікамі, прапанаванымі медыяцыяй, робіць вядзенне дзелавых перамоў, абмеркаванне бізнес-задач і ў цэлым вядзенне бізнесу больш эфектыўным і паспяховым.

Тэкст: старшы выкладчык  К. В. Грыневіч
Фото: Анастасія Пекар

2015_04_30_02_01

2015_04_30_02_02