Select your language

Віншуем пераможцаў 72-й навуковай канферэнцыі студэнтаў магістрантаў і аспірантаў БДУ ў секцыі італьянскай мовы ФМА!
Канферэнцыя праходзіла на факультэце 23 красавіка 2015 года. У працы секцыі прыняло ўдзел 14 работ. Усе праекты былі аб'яднаны агульнай тэмай: "Праблемы сучаснай моладзі". Старшынёй журы была дацэнт кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Н. О. Дуліна. У склад журы таксама ўвайшлі пазаштатны перакладчык пасольства Рэспублікі Італія ў Мінску Л. А. Русак, журналіст і крытык Renato Cucinotta і выкладчыкі італьянскай мовы кафедры раманскіх моў ФМА Н. В. Грэкава і В. В. Мальцаў.
У заключным выступленні старшыня журы адзначыла кампетэнтнасць дакладчыкаў па выбраных імі для дакладаў пытаннях, цікавыя і яркія прэзентацыі і досыць высокі ўзровень моўнай падрыхтоўкі.
Дыпломам 3-й ступені была ўзнагароджана студэнтка 2-га курса (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка») Ганна Якуцік;
дыпломам 2-й ступені — студэнткі 2-га курса (спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму") Алена Радзівон і Валерыя Жук;
дыпломам 1-й ступені ўзнагароджана студэнтка 3 -га курса (спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму") Валянціна Мароз.
Таксама былі адзначаны за арыгінальнасць ў вырашэнні выбраных тэм дакладаў выступленні наступных студэнтаў:
Марыя Мшар, студэнтка 3-га курса (спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму»), тэма дакладу «Быць беларусам модна» ("Essere bielorusso è di moda");
Сняжана Романіцкая, студэнтка 2-га курса (спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму») тэма дакладу «Параўнальны аналіз узроўню пісьменнасці сярод моладзі Італіі і Беларусі» ("L'analisi comparata del livello dell'alfabetizzazione tra i giovani d'Italia e di Belarus ");
Анастасія Смольская, студэнтка 4-га курса (спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму»), тэма дакладу «Краіна "мамчыных сынкоў »(" Un paese di "mammoni" e "bamboccioni").