Select your language

2015_04_28_04Сёлета спаўняецца 20 гадоў з моманту стварэння кафедры міжнародных эканамічных адносін. У гонар гэтай падзеі ўжо адбылася «Эканамічная віктарына», у якой прынялі ўдзел студэнты першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка». Аднак, у маі нас чакае яшчэ некалькі цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею кафедры:

  1. Выстава вучэбнай і навуковай літаратуры выкладчыкаў кафедры міжнародных эканамічных адносін — з 4 па 8 мая ў бібліятэцы ФМА.
  2. 4 мая ў 12-30 у холе шостага паверху пачнецца эканамічная гульня «Анціманаполія» (у «жывым», «падлогавым» фармаце!), у якой змогуць пазмагацца ў бізнэсе і прыхільнікі манапалізму, і прыхільнікі развіцця канкурэнтнай асяроддзя. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!
  3. 5 мая ў 16-00 у аўд. 1202 адбудзецца святочны канцэрт студэнтаў 1 курса аддзялення "Сусветная эканоміка», прысвечаны юбілею кафедры. Запрашаем на канцэрт!!!
  4. 5 мая ў 17-00 у аўд. 513 пройдзе сустрэча выпускнікоў кафедры МЭО з першакурснікамі і выкладчыкамі.
  5. 6 мая ў 15-00 адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне кафедры з удзелам ганаровых гасцей.
    • Прывітальнае слова дэканата ФМА.
    • Выступленне загадчыка кафедры Данільчанка А.В.
    • Віншаванні гасцей.
    • Віншаванне студэнтаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».