Напярэдадні вялікага свята Перамогі на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай было арганізавана свята "Дзень рускай мовы", прысвечанае 70-годдзю Перамогі.
Святу папярэднічаў цыкл мерапрыемстваў, які ўключаў наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны, конкурсы сачыненняў, плакатаў, прысвечаных знамянальнай даце. Студэнты і выкладчыкі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Перамога ... Жыцця ўрачыстасць ... Вясновыя матывы ...».
Халбаева Огулджан расказала аб удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне паэткі Юліі Друнінай, кранальна прачытаўшы верш «Ёлка». Студэнты з Японіі і Карэі здзівілі ўсіх яркім чытаннем верша У. Высоцкага "Ён не вярнуўся з бою". Аннагелдзіеў Давлет словамі К. Сіманава выказаў сваё стаўленне да падзей ваеннага часу, дэкламуючы радкі верша «Маёр прывёз хлапчука на лафеце ...». Вершы паэтаў-франтавікоў прачыталі караянка Кім Чаронг, туркменкі Кіямава Малахат, Джамадурдыева Гулялек, кітаянка Сяо Явэнь і іншыя замежныя студэнты факультэта міжнародных адносін. На свяце гучалі песні ваенных гадоў «Смуглянка», «Сіняя хустачка» ў выкананні замежных студэнтаў. Эры Кіміра і Мінамі Нісінага выканалі песню, прысвечаную ахвярам вайны на востраве Акінава.
Выкладчыкі кафедры ацэньвалі выступленні ўдзельнікаў конкурсу мастацкага чытання. 1 месца ў конкурсе заняла кітаянка Яо Цзяхуэй з вершам В. Тушновай «Лялька». Юмудаў Сеійд падрыхтаваў эсэ «Руская мова падарыла форму маім думкам», высока ацэненае выкладчыкамі і аднакурснікамі. Іватани Тору ў сваім сачыненніі прызнаўся ў любові да рускай мовы, якую ён вывучае ў нашым універсітэце на ФМА, і заклікаў усіх любіць і шанаваць рускую мову.
Асаблівай падзякі заслугоўваюць выкладчыкі кафедры В. В. Чупік і І. А. Сітнік, якія прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята.
Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы за ўдзел у мерапрыемстве «Дзень рускай мовы".
Атмасфера падзеі была ўзнёслай, урачыстай, прыпаднятай, але нявеселай, як і павінна быць у гэтыя памятныя для ўсіх народаў свету дні.
{gallery}2015/2015_04_28{/gallery}