16 красавіка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў прайшоў конкурс праектных работ у фармаце event-менеджмент, у якім прынялі ўдзел студэнты 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную.
Конкурс быў арганізаваны дацэнтам кафедры Вольгай Юр'еўнай Шыманскай і старшым выкладчыкам Вольгай Сяргееўнай Жукавец. У якасці задання студэнтам было прапанавана распрацаваць праграму і скласці бізнес-план мерапрыемства (Grandma's 70th Birthday), а таксама прадставіць свой праект так, каб патэнцыйны кліент абраў менавіта гэту кампанію.
Студэнты творча падышлі да сваіх праектаў, выкарыстаўшы веды, атрыманыя пры вывучэнні дысцыплін спецыяльнасці. Перамогу ў конкурсе заваявалі два праекты. Праект «Назад у СССР», распрацаваны Ксеніяй Кудраўцавай і Ангелінай Стальмаковай, быў удастоены дыплома першай ступені. Дыплом за лепшую бізнес-ідэю атрымалі Алена Касцючык і Вольга Лысенка, якія прапанавалі арыгінальную канцэпцыю мерапрыемствы ў арыстакратычным стылі.
Удзельнікі конкурсу, журы і аўдыторыя высока ацанілі якасць прэзентацый, дакладныя разлікі, жаданне кожнай каманды абыйсці канкурэнтаў з дапамогай розных маркетынгавых прыёмаў, а таксама узровень валодання англійскай мовай выступоўцаў.
Па выніках конкурсу пераможцы атрымалі дыпломы і салодкія прызы ад арганізатараў. Пераможцы таксама змогуць прыняць удзел у конкурсе бізнес-планаў на англійскай мове, які кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў плануе правесці з удзелам кафедры міжнародных эканамічных адносін.
Ксенія Кудраўцава, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму»
{gallery}2015/2015_04_24_02{/gallery}