14—15 красавіка выкладчыкі кафедры мытнай справы і студэнты-мытнікі 3 курса ў рамках вывучэння дысцыпліны «Мытны кантроль» наведалі мытню "Мінск-2», размешчаную на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Дзякуючы шчырай падтрымцы кіраўніцтва мытні падчас заняткаў і экскурсіі студэнты пазнаёміліся з дзейнасцю на тэрыторыі міжнароднага аэрапорта мытнікаў, памежнікаў, спецыялістаў службы авіяцыйнай бяспекі, вет- і фітасанітарнага нагляду. Ім давялося пасядзець за штурвалам пасажырскага авіялайнера, убачыць хітраспляценні багажнай сістэмы, навінкі сродкаў тэхнічнага кантролю, выступленне маленькага грознага Робі, прайсці тэст на профайлінг і многае іншае.
В. А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы
{gallery}2015/2015_04_17{/gallery}