Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе студэнтаў 3 курса аддзялення "Міжнароднае права" Ксеніі Астапенка і Аляксея Пірожкіна заняла другое месца на Другім студэнцкім конкурсе па міжнародным камерцыйным арбітражы імя М. Г. Розенберга "ВАВТ—2015 — Міжнародная купля-продаж". Трэніравалі каманду загадчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права А. В. Бабкіна і старшы выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Н. Ю. Газдюк.
Конкурс праходзіў з 14 па 16 красавіка 2015 г. пры Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю, г. Масква. Нашы канкурсанты даказалі, што БДУ на сённяшні дзень з'яўляецца адным з вядучых цэнтраў юрыдычнай адукацыі на постсавецкай прасторы, разам з такімі лідыруючымі ВНУ РФ, як МДУ ім. М. В. Ламаносава, МГЮА, НДУ ВШЭ, РУДН, ВАВТ і інш.
Дзве найлепшыя каманды з ліку ўдзельнічаючых у Конкурсе — каманда Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. В. Ламаносава і каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — выйшлі ў фінал, апярэдзіўшы па суме набраных у выніку папярэдніх і паўфінальнага раўндаў балаў 9 з 11 каманд. Фінал Конкурсу праходзіў у фармаце вуснага слухання арбітражнай справы складам арбітраў пад старшынствам віцэ-прэзідэнта Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі, члена Прэзідыума Міжнароднага камерцыйнага арбітражнага суда пры ГПП Расіі В. В. Чубарова.
Нашы студэнты пасля сур'ёзнай падрыхтоўкі да конкурсу атрымалі заслужанае прызнанне і асабістыя пахвалы арбітраў МКАС пры ТПП РФ. Больш за тое, каманда БДУ стала пераможцам у намінацыі «Лепшы мемарандум адказчыка». А першы прыз у намінацыі «Лепшы прадстаўнік боку» (уручаецца таму з удзельнікаў каманд, які быў прызнаны лепшым аратарам Конкурсу) дастаўся таксама прадстаўніку БДУ Аляксею Пирожкіну.
Своеасаблівым прызам за высокі вынік у конкурсе для Ксеніі і Аляксея стала запрашэнне на стажыроўку ад кіраўніка партнёра мінскага офіса юрыдычнай кампаніі «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры» Д. В. Тураўца.
Ганарымся нашымі студэнтаміі, іх трэнерамі, ФМА і БДУ! І жадаем ім далейшых поспехаў!
{gallery}2015/2015_04_22{/gallery}