Select your language

2015_04_1714 красавіка 2015 года ў Доме літаратара адбылася творчая сустрэча актыву Саюза пісьменнікаў Беларусі з вядомым французскім гісторыкам і пісьменнікам Жан-Жакам Мары.
Акрамя пісьменнікаў, у сустрэчы прынялі ўдзел студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ, якія вывучаюць французскую мову, выкладчыкі французскай мовы і дэкан ФМА В. Г. Шадурскі.
Госць падрабязна расказаў аб працы над сваімі кнігамі, якія апавядаюць пра жыццё і дзейнасць Сталіна, Берыі, Троцкага, падзяліўся сваімі думкамі пра апошнія палітычныя падзеі ў свеце.
Жан-Жак Мары ахвотна адказваў на пытанні беларускіх пісьменнікаў і студэнтаў.
Сустрэча, несумненна, атрымалася не толькі канструктыўнай, але і пазнавальнай, паслужыўшы больш поўнаму і праўдзіваму разуменню стану духоўнага жыцця Францыі, яе сацыяльных праблем і перспектыў ў будучыні.

{gallery}2015/2015_04_03{/gallery}