Дэканат ФМА віншуе студэнтаў нашага факультэта — пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу "Фестываль эстрады БДУ —2015"!
2 месца ў намінацыі "Песня" заняла студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Алёна Карабейнік!
"Чалавек не павінен баяцца эксперыментаваць — бо гэта ж так весела!" —лічыць Алёна. Яна неаднаразова была ўдзельніцай Фестывалю эстрады. Не абмяжоўвала сябе оперным спевам, таму самастойна асвоіла эстрадны і нават экстрым-вакал. "За час, праведзены з музычнымі гуртамі, я змагла выпрабаваць сябе ў розных стылях: джаз, рок, поп-музыка, heavy-metal."
У гэтым годзе Алёна выканала песню "Think of me" з фільма "Прывід оперы", якая і прынесла ёй другое месца.
Лаўрэатам у гэтай жа намінацыі стала студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Аліна Гулевіч.
Віншуем нашых артыстаў і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!
