Select your language

2015_04_1615 красавіка 2015 г.  замежныя студэнты факультэта міжнародных адносін з Японіі і Карэі наведалі Музей гісторыі БДУ. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснасцю альма-матэр. У залах гасціннага музея яны ўбачылі партрэты рэктараў універсітэта (В. І. Пічэты, Я. П. Каранеўскага, В. А. Тамашэвіча, А. Н. Сеўчанкі, В. А. Белага і інш.), здымкі розных гадоў, узнагароды, якія належаць універсітэту, і іншыя рэдкія экспанаты. Увагу студэнтаў прыцягнуў макет унутранага дворыка БДУ. Велізарнае ўражанне зрабіла на студэнтаў зорка, названая ў гонар вядучага ўніверсітэта краіны. Праходзячы міма кніжных стэлажоў з люстэркамі, усе студэнты загадалі жаданне працягнуць вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

{gallery}2015/2015_04_15_02{/gallery}