8—11 красавіка 2015 года на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося Мадэляванне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Мадэляванне ААН на ФМА праводзіцца рэгулярна, і кожныя паўгода збірае каля сотні студэнтаў ФМА, а таксама іншых факультэтаў БДУ і ўніверсітэтаў Беларусі і блізкага замежжа. Арганізатарамі традыцыйна з'яўляюцца факультэт міжнародных адносін БДУ і МГА «Развіццё». У гэты раз правядзенне мадэлявання падтрымала Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН).
Мадэляваліся 3 органы ААН (Савет Бяспекі (на англійскай мове), Эканамічны і Сацыяльны Савет (на англійскай мове) і Шосты камітэт Генеральнай Асамблеі (на рускай мове)) і гістарычны Савет Бяспекі (на французскай мове). Больш інфармацыі>>>