Пад такой назвай прайшла сустрэча студэнтаў з былым малалетнім вязнем фінскага канцлагера ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аўтарам працы «Фінскі капкан. Успаміны і разважанні былога малалетняга вязня фінскага канцлагера » Мікалаем Ігнатавічам Дзенісевічам. У дзесяцігадовым узросце ён з сям'ёй (маці, малалетнімі братамі і сёстрамі) апынуўся не проста ў палоне, а ў канцлагеры на акупаванай нямецка-фінскімі фашыстамі тэрыторыі Карэла-Фінскай ССР. За час знаходжання ў канцлагеры, які налічвае 1004 дні, Мікалай Ігнатавіч спазнаў усе беспрэцэдэнтныя па сваім задумкам і нечуваныя па цынічнасці жахі генацыду ў адносінах да ўсяго славянскага насельніцтва рэспублікі. Ад відавочцы студэнты пачулі і даведаліся, як выжылі, выстаялі, змагаліся з хваробамі і знясільваючым голадам ва ўмовах жорсткага працоўнага прымусу, фізічных і маральных здзекаў, змаглі ў нечалавечых умовах перамагчы смерць каля 30 працэнтаў ад усіх вязняў фашысцка-фінскіх канцлагераў (больш за 70 працэнтаў вязняў былі знішчаны). Вялікая Перамога дорага каштуе! Сустрэчы са сведкамі і ўдзельнікамі тых незабыўных горкіх і велічных дзён даюць упэўненасць у нашай мірнай будучыні, у тым, што і цяперашняе, і заўтрашняе пакаленні будуць жыць, працаваць, гадаваць дзяцей, тварыць пад мірным небам над галавой!
