Select your language

2015_04_13Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 6 Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў па дзвюх намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».

Конкурс праводзіцца ў мэтах стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

Для прызёраў і пераможцаў конкурсу ўстаноўлены грашовыя прызы:

за 1-е месца — 17,52 млн. руб.,
за 2-е месца — 11,68 млн.руб.,
за 3-е месца — 5,84 млн. руб.

Сярод пераможцаў конкурсу будуць адабраны праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат на суму 116,8 млн. руб.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце конкурсу http://konkurs.bif.ac.by, запоўніць устаноўленыя арганізатарамі формы і падаць іх у тэрмін да 1 верасня 2015 г. у электронным выглядзе, а таксама ў друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў накіраваць у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220002, вул. В. Харужай, 31 А, к. 403).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне + 375 17 293-17-81.