Учора, 9 красавіка, на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося адкрыццё Мадэлі ААН.
На мерапрыемстве з вітальнай прамовай выступілі намеснік дэкана ФМА А. Селіванаў і старэйшы памочнік па праграмнай дзейнасці Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь А. Велікароднаў. Яны падзякавалі ўсім прысутным за цікавасць, праяўленую да гэтага мерапрыемства, а таксама адзначылі важнасць такога роду мерапрыемстваў для студэнтаў. Выступоўцы адзначылі, што практыка, набываемая ў працэсе мадэлявання органаў ААН дапаможа ў будучыні лягчэй арыентавацца спецыялістам-міжнароднікам ў працэсе прыняцця рашэнняў у міжнародных пытаннях, а таксама ў агульным прымусіць задумацца над рашэннем глабальных праблем. Затым удзельнікі разышліся па аўдыторыях, каб непасрэдна прыступіць да мадэлявання працы структур ААН.
{gallery}2015/2015_04_09{/gallery}