Select your language

2015_04_07Цэнтр міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ у супрацоўніцтве з Міжнародным Алфёраўскім фондам падтрымкі адукацыі і навукі праводзяць конкурс навуковых артыкулаў. Асноўнымі мэтамі дадзенага мерапрыемства з'яўляюцца выяўленне маладых таленавітых даследчыкаў, пошук неардынарных рашэнняў; развіццё традыцый сістэмных даследаванняў.

У 2015 годзе конкурс праводзіцца сярод маладых навукоўцаў, якія вывучаюць:

  • фізіку паўправаднікоў;
  • міжнародную праблематыку (гісторыя, сацыялогія, права, паліталогія).

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе студэнтаў выпускных курсаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў беларускіх ВНУ, супрацоўнікаў навуковых арганізацый, а таксама спецыялістаў і экспертаў (грамадзян Рэспублікі Беларусь), якія спецыялізуюцца на даследаваннях у названых галінах, ва ўзросце да 35 гадоў уключна (на момант завяршэння конкурсу ).

Да разгляду прымаюцца навуковыя артыкулы ў названых галінах на рускай і беларускай мовах, апублікаваныя ў 2013—2014 гг. у выданнях Рэспублікі Беларусь, уключаных у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

Кожны аўтар можа прадставіць на конкурс адзін артыкул, які раней не быў прадстаўлены на дадзены конкурс.

Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз і дыплом Міжнароднага Алфёраўскага фонду падтрымкі адукацыі і навукі; лаўрэаты I, II, III ступені — дыплом Міжнароднага Алфёраўскага фонду.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 красавіка 2015 года па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

У заяўцы неабходна пазначыць прозвішча, імя, дату нараджэння (прыкласці копію пашпарта), адрас, тэлефон, адукацыя (пазначыць ВНУ, які вы скончылі або ў якім вучыцеся на дадзены момант), рэзюмэ, копіі вокладкі і зместу выдання, у якім апублікаваны артыкул. Заяўка прадастаўляецца адным файлам, назва файла — прозвішча ўдзельніка.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 25 красавіка 2015 года.

Па пытаннях конкурсу можна звяртацца па тэл. + 375-17-209-57-73; + 375-17-209-57-69.