Select your language

2015_04_01У рамках Пагаднення паміж Урадам Кыргызскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і навукі ад 4 ліпеня 2006 года Міністэрствам адукацыі і навукі Кыргызскай Рэспублікі выдзелены бюджэтныя месцы для навучання грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўстановах вышэйшай адукацыі Кыргызстана.

У рамках абмену магчыма таксама ўключанае навучанне.

Пералік ВНУ і спецыяльнасцяў для прыёму грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўстановы адукацыі Кыргызскай Рэспублікі ў 2015—2016 навучальным годзе:

Установа адукацыі

Спецыяльнасць

Колькасць месцаў

Кыргызска-Расійскі Славянскі ўніверсітэт (г. Бішкек)

Лінгвістыка (англійская, нямецкая)

2

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Кыргызскай Рэспублікі (г. Бішкек)

Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне

1

Тэрмін падачы заявак да 15 мая 2015 г. Заяўкі падаюцца ў УМС.