Select your language

2015_04_01_03Усе мы ведаем, што Вялікабрытанія — ўнікальная краіна, у якой спалучаюцца розныя людзі і культуры, горы і нізіны, сонца і туман, і гэта надае краіне незабыўны шарм і хараство. Менавіта Вялікабрытаніі і англійскай мове быў прысвечаны мінулы тыдзень — Тыдзень Англійскай мовы на ФМА, арганізаваны лінгвакраязнаўчым клубам кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў "Britain & America in Focus" (B&AF).

Кожны дзень тыдня быў прысвечаны культуры і гісторыі адной з частак Вялікабрытаніі: Англіі — панядзелак, Ірландыі — аўторак, Шатландыі — чацвер і  Уэльсу — пятніца, а серада была прысвечана гісторыі і культуры Паўночна-Амерыканскіх Штатаў. 

«Мы рады вітаць вас на адкрыцці Англійскага тыдня! Мы спадзяемся, што вам спадабаецца кожны дзень нашага мерапрыемства і вы атрымаеце масу прыемных і пазітыўных эмоцый!» — прывітала ўсіх прысутных ад імя арганізатараў клуба B & AF студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Алёна Шыліна. Дзень Англіі пачынаўся з невялікай сцэнічнай пастаноўкі Шэкспіра на сучасны лад, дзе галоўныя ролі выконвалі студэнты з нашага клуба. Пасля інсцэніроўкі гледачам прапанавалі паўдзельнічаць у вясёлым рыцарскім турніры. Як гэта было? Пара дабраахвотнікаў выходзіла на турнірнае месца, ім уручаліся імправізаваныя «мячы», якімі і трэба было біцца не на жыццё, а на "смерць": удзельнік павінен быў трапіць у сэрца суперніку, каб выйграць і атрымаць салодкі прыз. Гледачы весела назіралі за ходам турніру, хвалюючыся за свайго куміра. Далей удзельнікаў чакалі яшчэ не менш вясёлыя конкурсы: магнітны дартс (асноўная задача ў конкурсе — трапіць у «яблычак»), і конкурс чытання англійскіх скарагаворак, якія дазвалялі патрэніраваць англійскае вымаўленне i хуткасць чытання.

Наступны дзень, 17 сакавіка, быў прысвечаны Ірландыі. Гэты дзень — Дзень Святога Патрыка — лічыцца традыцыйным нацыянальным святам Ірландыі. Была арганізавана цікавая латарэя, у якой мог паўдзельнічаць любы жадаючы. Удзельнік даставаў з капелюша Лепрыкона латарэйны білет, зроблены ў выглядзе канюшыны — нацыянальнага сімвала Ірландыі. На білеце быў напісаны альбо нумар, альбо фраза "Good luck!". Уладальнікі нумарных квіткоў працягвалі барацьбу за прыз, удзельнічаючы ў конкурсах, а надпіс азначаў выхад са спаборніцтваў. Пасля розыгрышу латарэі ўдзельнікі з выйграшнымі нумарамі атрымалі сімвалічныя прызы.

Наступны дзень, серада, быў прысвечаны культуры і гісторыі Злучаных Штатаў Амерыкі і Вялікабрытаніі. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Анастасія Арлова правяла інтэрактыўную віктарыну, з дапамогай якой удалося даведацца, наколькі добра студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ведаюць культуру і гісторыю ЗША і Вялікабрытаніі.

Шмат каму з нас знаёма імя Роберта Бернса — любімага шатландскага паэта, можна сказаць, нацыянальнага героя Шатландыі. Менавіта ён напісаў такія вядомыя вершы, як "My Hearts in the Highlands" ("Маё сэрца ў горах"), "A Red, Red Rose" і іншыя. Творчасці гэтага паэта і быў прысвечаны вечар чацвярга. Мы чыталі вершы і спявалі песні на вершы гэтага выдатнага паэта.

Апошні ж дзень Англійскага тыдня быў прысвечаны Уэльсу. Каб больш даведацца пра гісторыю і культуру Уэльса, адной з самых загадкавых частак Вялікабрытаніі, быў праведзены "Quiz», у якім распавядалі цікавыя факты з жыцця Уэльса.

Што такое Тыдзень Англійскай мовы для нас? Гэта час, праведзены з сябрамі, і праведзены з карысцю! Розныя гульні, пазнавальныя конкурсы, віктарыны — гэта магчымасць праверыць свае веды і даведацца нешта новае. Але самае галоўнае — гэта тое, што засталося шмат добрых успамінаў пра час, праведзены разам не толькі ў аўдыторыі за партай.

Спадзяемся, што наш тыдзень не прайшоў бясследна і ўсе ўдзельнікі атрымалі пазітыўныя эмоцыі ад гэтага свята. Наша каманда B&AF выказвае вялікую падзяку тым, хто ўдзельнічаў у нашых мерапрыемствах, а таксама ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі Англійскага тыдня, а менавіта, кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, і ў прыватнасці Святлане Аляксандраўне Зудовой — ідэйнаму натхняльніку нашага клуба. Вялікі ўсім дзякуй! Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах!

Свяцілава Дар'я (2 МА) — Прэзідэнт Клуба, Лазараў Артур (1 МА) — PR-менеджэр, Вішнеўскі Станіслаў (1МА) — Арт-дырэктар, Букіна Елізавета (2МА) — фатограф, Шыліна Алёна (1МА) — сцэнарыст, Арлова Анастасія (1МА), Ржэўская Яна (1МА), Жалязняк Цімур (1МА), Кучынская Кацярына (1МА), Руткевіч Здзіслаў (1МА) — арганізатары.

{gallery}2015/2015_04_01{/gallery}