Select your language

2015_03_31_05Кафедра міжнароднага права і дэканат факультэта міжнародных адносін віншуе дацэнта кафедры Алену Фёдараўна Доўгань з прысуджэннем ёй ступені доктара юрыдычных навук па спецыяльнасці 12.00.10  міжнароднае права, еўрапейскае права.

Гэта, несумненна, значная падзея як для кафедры, так і для факультэта і ўніверсітэта, таму што Алена Фёдараўна  першы доктар юрыдычных навук па спецыяльнасці 12.00.10  міжнароднае права, еўрапейскае права ў Рэспубліцы Беларусь, выхаваны айчыннай школай міжнароднага права.

Мы шчыра жадаем Алене Фёдараўне далейшых творчых і асабістых поспехаў!

Віншуем !!!!