Select your language

2015_03_3025 сакавіка на нашым факультэце прайшоў фанетычны конкурс сярод студэнтаў, якія вывучаюць іспанскую мову. За чатырнаццаць гадоў свайго існавання гэта цудоўнае мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй студэнтаў і выкладчыкаў. Студэнты прадставілі на суд гледачоў сваю інтэрпрэтацыю п'есы Алехандра Тарталера Дамінгеса «Laboda». Усе ўдзельнікі конкурсу творча падышлі да сцэнічнай інтэпрэтацыі п'есы, праявілі свае акцёрскія здольнасці і крэатыўнасць мыслення.

У склад журы ўвайшлі выкладчыкі кафедры лексікалогіі факультэта іспанскай мовы МДЛУ Т. М. Грыдзіна і Давід Акампа Эстрэлья, старшы выкладчык кафедры замежных моў для кіруючых работнікаў і спецыялістаў МДЛУ Т. П. Альхоўская, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў ФМА БДУ А. В. Масілевіч. Нашых акцёраў таксама ацэньвалі прадстаўнікі Еўрапейскай валанцёрскай службы Гансала Гарсія Кэіхо і Прыссіла Льякса.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • I месца — 4 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», кіраўнік — Сафія Генрыхаўна Ваксер;
  • II месца — 4 курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», кіраўнік — Ларыса Канстанцінава Гутар;
  • III месца — 2 курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», кіраўнік — Алена Пятроўна Кукьян.

Віншуем нашых пераможцаў і дзякуем ўдзельнікам і арганізатарам за цудоўнае свята!

{gallery}2015/2015_03_25{/gallery}