Select your language

2015_03_27Чарговы занятак па спецкурсы «Арганізацыя міжнародных сувязяў у сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры» адбыўся ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Перад студэнтамі выступіла начальнік аддзела ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МУС Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік міліцыі В. П. СТАНКЕВІЧ. Студэнты спецыялізацыі даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб асноўных прававых і арганізацыйных напрамках дзейнасці Інтэрпола, яго структуры, асаблівасці працы Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь. У канцы сустрэчы Вольга Пятроўна адказала на шматлікія пытанні студэнтаў.

Словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні занятка хочацца выказаць начальніку Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МУС Беларусі, палкоўніку Міхаілу Уладзіміравічу Старыковічу, начальніку міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС, падпалкоўніку Аляксандру Аляксандравічу Краўчанка, старэйшаму выкладчыку-метадысту, падпалкоўніку Вячаславу Вячаслававіч Стадольніку, старэйшаму выкладчыку-метадысту, падпалкоўніку Алегу Аляксандравічу Буторыну.

Русовіч У. І., дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА БДУ

{gallery}2015/2015_03_27{/gallery}