20 сакавіка на факультэце міжнародных адносін адбылася II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Кіраванне ў галіне мытнай справы". У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы розных ВНУ Беларусі, Расіі і Літвы, супрацоўнікі мытнай і пагранічнай службаў нашай краіны. На канферэнцыі выступіў з дакладам і дэпутат Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД прафесар В. Л. Бусько. Удзельнікі навуковага форуму абмеркавалі розныя актуальныя аспекты кіравання ў галіне мытнай справы.