Select your language

2015_03_2319 сакавіка 2015 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча з пасламі краін—членаў Еўрапейскага саюза па Усходнім партнёрстве. Іх суправаджалі кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, з Венгрыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Славакіі. Дзякуючы добраму валоданню гасцей англійскай і рускай мовамі, студэнты і выкладчыкі змаглі свабодна ўдзельнічаць у абмеркаванні шэрагу хвалюючых іх пытанняў.

У дыскусіі закраналіся праблемы гатоўнасці ЕС развіваць супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, а таксама перспектывы ўключэння нашай краіны ў Балонскі працэс з улікам узаемнай узгодненасці інтарэсаў, змякчэнне візавага рэжыму. ЕС зацікаўлены ў актыўным удзеле Рэспублікі Беларусь на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе, які адбудзецца ў маіі гэтага года. Таксама былі адзначаны прыярытэты стварэння энергетычнага саюза ў найбліжэйшай будучыні.

Мерапрыемства дазволіла больш даведацца пра ЕС, пра яго дзейнасць і далейшыя перспектывы. Безумоўна, гэта была ўнікальная магчымасць абмеркаваць разнастайныя пытанні і пачуць меркаванні экспертаў высокага ўзроўню.

{gallery}2015/2015_03_19{/gallery}