Чарговы занятак па спецкурсы «Арганізацыя міжнародных сувязяў у сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры» прайшоў на тэму «Міжнародныя сувязі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Перад студэнтамі выступілі спецыяліст аддзела міжнароднага міжвузаўскага супрацоўніцтва Алег Ігаравіч Курэйчык, вядучы спецыяліст аддзела міжнародных праграм і праектаў Вікторыя Анатольеўна Андрэева, спецыяліст Цэнтра «Інстытут нямецкіх даследаванняў» Таццяна Сяргееўна Дашук. Студэнты даведаліся шмат важнага і карыснага аб міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта, праграмах міжвузаўскага абмену і магчымасці вучобы ў замежных ВНУ, аб міжнародных праектах, атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні.
Словы падзякі за дапамогу ў правядзенні занятка выказваем намесніку начальніка Упраўлення па міжнародных сувязях БДУ Канстанціну Вікенцьевічу Макарэвічу.
Русовіч У. І., дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА БДУ
{gallery}2015/2015_03_20{/gallery}