20 cакавіка 2015 года на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай адбылося паэтычнае свята ў рамках абвешчанага ЮНЕСКА Сусветнага дня паэзіі.
У гэты дзень у замежнай студэнцкай аўдыторыі прагучалі вершы, рамансы і песні на розных мовах народаў свету.
Студэнты з Туркменістана з любоўю і хваляваннем чыталі вершы класіка нацыянальнай паэзіі Махтумкулі на рускай мове.
Какаеў Шатлык і Келгараеў Азат дэкламавалі вершы пра Радзіму, якія суправаджаліся прэзентацыяй аб Туркменістане, што падрыхтаваў Гараханоў Мердан.
Усіх прысутных у зале ўсхвалявалі ясенінскія радкі ў выкананні Абдулаева Тулкіна з Туркменістана і Юсефа Солгіна з Ірана.
Кітаянка Яо Цзяхуэй кранула сэрцы гледачоў пранікнёным выкананнем верша І. Бродскага «Вершы аб сляпых музыках».
Аб верным і вечным каханні распавяла Шахірава Мерджэн словамі «Сагі» Андрэя Вазнясенскага.
Турчанка Багатур Бусэ не толькі ўразіла ўсіх выдатным веданнем рускай мовы, але і захапіла яркім чытаннем верша Назым Хікмета «Аб любові».
Карэец Лівон У перавёў свой любімы філасофскі верш і прачытаў яго на дзвюх мовах.
Упрыгожаннем свята стала выступленне выкладчыцы кафедры Ірыны Анатольеўны Сітнік, якая выканала рамансы на вершы рускіх паэтаў.
Замежныя студэнты і выкладчыкі кафедры натхнёна чыталі любімыя паэтычныя радкі. Аб'яднала ўсіх атмасфера свята: лірычная, творчая і паэтычна. Святам правіла паэзія, якая гучыла на беларускай, кітайскай, карэйскай, японскай, персідскай, таджыцкай, туркменскай, партугальскай і іншых мовах. Гэта дало магчымасць адчуць хараство мовы кожнага народа.
{gallery}2015/2015_03_20_02{/gallery}