У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прысуджэння прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі, зацверджаным загадам рэктара БДУ № 126-ОД ад 16 сакавiка 2015 года, абвяшчаецца конкурс на прысуджэнне прэмій імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і А. Н. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых навук. Конкурс будзе праходзіць у намінацыі «Навука».
Дакументы на конкурс падаюцца ў Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ (вул. Бабруйская, 9, к. 401) да 30 красавіка 2015 года. На конкурс прадстаўляюцца працы асобных аўтараў і калектыўныя працы, колькасць суаўтараў працы не можа быць больш за чатыры чалавекі.
Інфармацыю па конкурсе можна атрымаць у аддзеле навукова-тэхнічнай інфармацыі (тэл. 209-53-92), а таксама тут.