Факультэт міжнародных адносін 24 лютага наведаў са сваёй музычнай праграмай мастацкі калектыў былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў «Лёсы» Першамайскага раёна горада Мінска.
Хор «Лёсы» быў створаны ў 2004 годзе па сумесным беларуска-нямецкім праекту «Песні для справы міру». Дадзены калектыў вядзе вялікую патрыятычную, міратворчую і выхаваўчую працу сярод моладзі, з'яўляецца частым госцем мінскіх школ, ССНУ, каледжаў, ліцэяў, а таксама вышэйшых навучальных устаноў. Мэта іх выступленняў — данесці ўсю праўду пра той час да сучаснай моладзі. Удзельнікі выступленняў распавядаюць аб сутнасці фашызму, пра страты, якія панесла наша краіна падчас вайны, пра трагічныя лёсы вязняў канцлагераў.
Шматлікія студэнты, прысутныя на гэтай сустрэчы, змаглі адчуць тую боль, якую атрымалі людзі падчас вайны, падчас зняволення ў канцлагерах.
Менавіта дзякуючы такім сустрэчам пачынаеш разумець, як кволы мір, як каштоўна чалавечае жыццё. Гэтыя сустрэчы і накіраваны на тое, каб моладзь ні ў якім разе не забывала гісторыю, не забывала доблесных і гераічных учынкаў сваіх «дзядоў», каб кожны ведаў, як цяжка дастаецца мірнае неба над галавой. Апавяданні пра вайну дапаўняюцца гісторыямі з асабістага жыцця. Гэтыя гісторыі даюць зразумець, наколькі ж страшна і жудасна было тады і як жа пашанцавала нам, сучаснаму пакаленню, жыць у мірны час і асабіста не ведаць, што такое вайна.
Хацелася б выказаць падзяку калектыву «Лёсы» за выступленне. Спадзяемся, што падобныя сустрэчы будуць арганізаваны яшчэ не адзін раз.
{gallery}2015/2015_02_24{/gallery}