Select your language

2015_03_16У пачатку сакавіка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках працы Клуба перакладчыкаў (навуковы кіраўнік дац. Антаніна Фёдараўна Дрозд) адбылася сустрэча з канадскім прафесарам Фрэдам Эйдлінам, які штогод наведвае БДУ з чытаннем лекцый і стаў частым госцем на ФМА. Прафесар Эйдлін падзяліўся са студэнтамі сваімі поглядамі на эканамічную і палітычную сітуацыю, якая склалася на сенняшні дзень  ва Украіне. У сваім выступе прафесар прааналізаваў паводзіны шэрагу Еўрапейскіх краін і ЗША ў пытанні ўрэгулявання ваенных дзеянняў, а таксама санкцый у дачыненні да Расіі. Асаблівая ўвага ў дакладзе была нададзена магчымасцям мірнага выхаду з палітычнага канфлікту і ўмацаванню эканамічнага становішча Украіны.

Студэнты і выкладчыкі з цікавасцю праслухалі лекцыю палітолага і задалі шэраг хвалюючых іх пытанняў. Такія сустрэчы спрыяюць пашырэнню далягляду студэнтаў у пытаннях сусветнай палітыкі і эканомікі, а таксама прадастаўляюць магчымасць папрацаваць «сінхроннымі перакладчыкамі», г. зн. успрымаць інфармацыю і хутка перакладаць з англійскай мовы на рускую, што, несумненна, з'яўляецца добрай практыкай для будучых спецыялістаў.

Дар'я Ермашкевіч, Юлія Вішчук, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"

2015_03_16_01_01

2015_03_16_01_02

2015_03_16_01_03