Select your language

2015_03_13З 16 па 20 сакавіка клуб "Britain and America in Focus" (кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў) праводзіць тыдзень АНГЛІЙСКАЙ МОВЫ.

Панядзелак — Дзень Англіі (нацыянальныя гульні, песні і танцы, інсцэніроўка). Вялікі перапынак — хол 10-га паверха.

Аўторак — Дзень Ірландыі — Дзень Святога Патрыка — Усё ў зялёным!!! (увасабленнем гэтага дня з'яўляюцца Лепрыконы (персанажы ірландскага фальклору, ірландскія сцягі і зялёны колер), латарэя). Вялікі перапынак — хол 10-га паверха.

Серада — Дзень ЗША — Віктарына па краіназнаўстве Вялікабрытаніі і ЗША (у 11.30, аўд. 1008). Вялікі перапынак — хол 10-га паверха.

Чацвер — Дзень Шатландыі — Вечар, прысвечаны вялікаму шатландскаму паэту Р. Бернсу (у 18.00, аўд. 1302).

Пятніца — Дзень Уэльса — гульня-прэзентацыя «Што мы ведаем пра Уэльсе?» Вялікі перапынак — хол 10-га паверха.