10 сакавіка 2015 г. на факультэце праводзіўся адборачны тур конкурсу прамоўніцкага мастацтва "PUBLIC SPEAKING COMPETITION 2015" сярод студэнтаў БДУ. У гэтым годзе была заяўлена тэма "To be ignorant of the past is to remain a child". Удзельнікі прадставілі свае змястоўныя выступы на суд журы, у складзе якога былі выкладчыкі англійскай мовы розных кафедраў БДУ: Зудава С. А. (кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў), Морава Л. А., Дрозд А. Ф. (кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ), Таўстаногава І. В. (кафедра англійскай мовы і маўленчай камунікацыі, Інстытут журналістыкі). Выступаючы па такой актуальнай у нашы дні тэме, удзельнікам ўдалося раскрыць яе розныя аспекты. Як важна нам, якія жывуць сёння, ведаць і памятаць нашу гісторыю, нашу культуру. Як важна памятаць і ўсведамляць ўрокі мінулага. Пераможцамі адборачнага тура сталі Лізавета Паўлоўская (1 курс, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"), Антон Майдан (1 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"), Ірына Быстрова (1 курс ІЖ). Поспехаў у паўфінале !!!

