Select your language

2015_03_13_05Чарговы занятак па спецкурсы «Арганізацыя міжнародных сувязяў у сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры» прайшоў ў Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Студэнты з глыбокім задавальненнем праслухалі выступленне намесніка Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў В. Б. Ламека.

У Беларусі на працягу доўгага часу адсутнічаюць якія-небудзь супярэчнасці або варожасць на нацыянальнай або рэлігійнай глебе.

Важным напрамкам работы Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў з'яўляецца ўзаемадзеянне з суайчыннікамі замежжа. Гэтая праца вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў і яго замежнымі ўстановамі. Яна ўключае аказанне суайчыннікам дапамогі і падтрымкі ў захаванні і развіцці іх нацыянальна-культурнай самабытнасці, выкарыстанне патэнцыялу суайчыннікаў у прасоўванні беларускай культуры за мяжой, шэраг іншых пытанняў па ўзаемадзеянні з беларускай дыяспарай.

У канцы сустрэчы Уладзімір Барысавіч адказаў на пытанні студэнтаў.

Русовіч В. І., дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА БДУ

{gallery}2015/2015_03_12_02{/gallery}