Select your language

2015_03_13_049 сакавіка 2015 г. адбылося адкрыццё Дзён Франкафоніі ў Беларусі, адзначанае выступам французскай групы Imperial Orpheon, якую бясплатна маглі паслухаць ўсе аматары джаза.

Свята Франкафоніі адкрыла Эльза Піньоль, Першы Дарадца Пасольства Францыі ў Беларусі.

10 сакавіка 2015 г. у рамках фестывалю «Смак Францыі» студэнты ФМА прынялі ўдзел у сустрэчы з шэф-поварам лепшага ў Мінску французскага рэстарана La Crête d'Or («Залаты грабеньчык») Аляксандрам Петрыманам, прызнаным лепшым поварам 2013—2014 гг.

Яны праслухалі вельмі цікавы аповед пра французскую кухню, паглядзелі дакументальны фільм на гэтую ж тэму і пачаставаліся вельмі смачнымі круасанамі з кавярні La Crête d'Or. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Францыі ў Беларусі, Эльза Піньоль, Першы Дарадца, Іна Мацыенка, каардынатар культурных праектаў Пасольства.

2015_03_13_04_01

2015_03_13_04_02

2015_03_13_04_03