Чарговы занятак па спецкурсы «Арганізацыя міжнародных сувязяў у галіне дзяржаўнага кіравання, адукацыі, навукі, культуры» прайшоў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Студэнты 3 курса спецыялізацыі АМС даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб супрацоўніцтве ФПБ з Сусветнай федэрацыяй прафсаюзаў (СФП), Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), Усеагульнай канфедэрацыяй прафсаюзаў (ВКП), Міжнароднымі галіновымі прафсаюзамі (МАП).
ФПБ устаноўлены сувязі з такімі міжнароднымі рэгіянальнымі прафсаюзнымі аб'яднаннямі як Міжнародная Еўраазіяцкая федэрацыя металістаў (МЕФМ), Арганізацыя афрыканскага прафсаюзнага адзінства (ААПА), Міжнародная канфедэрацыя арабскіх прафсаюзаў (МКАП), якія прадстаўляюць інтарэсы працоўных значнай часткі краін Еўропы, Афрыкі і Азіі.
Сярод прыярытэтных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва ФПБ — умацаванне сувязяў з рэгіянальнымі міжнароднымі прафсаюзнымі аб'яднаннямі, развіццё прамых двухбаковых сувязяў з замежнымі нацыянальнымі прафсаюзнымі цэнтрамі. Як падкрэсліў кіраўнік аддзела міжнароднай працы Антон Іванавіч Галыня, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ўстаноўлены сувязі з 58 нацыянальнымі прафцэнтрамі і прафсаюзнымі арганізацыямі з 36 краін свету. У канцы сустрэчы студэнты атрымалі вычарпальныя адказы на шматлікія пытанні.
Русовіч В. І., дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы
{gallery}2015/2015_03_12{/gallery}