3 сакавіка 2015 г. у рамках «Тыдня кафедры дыпламатычнай і консульскай службы» адбылася сустрэча студэнтаў спецыялізацыі "Арганізацыя міжнародных сувязяў» і выкладчыкаў кафедры дыпламатычнай і консульскай службы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь А. Н. Сычовым. З уступным словам выступіў загадчык кафедры А. В. Русаковіч. Затым за поспехі ў навукова-даследчай рабоце студэнтцы чацвёртага курса Яўгеніі Мурзенак быў уручаны дыплом імя прафесара В. Л. Лойка. Беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат А. Н. Сычоў расказаў аб супрацоўніцтве і развіцці адносін Беларусі з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый.
{gallery}2015/2015_03_03{/gallery}
6 сакавіка 2015 г. адбылося адразу два мерапрыемствы: адкрыццё ў фае 11-га паверха экспазіцыі выставы «Вехі гісторыі і дыпламатыі Беларусі: канцлеры Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай» і навуковы семінар «Дыпламатыя Беларусі: мінулае і сучаснасць», арганізаваны сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі ». У ходзе правядзення семінара выступілі з дакладамі прадстаўнікі кафедры дыпламатычнай і консульскай службы, а таксама кафедры міжнародных адносін.
{gallery}2015/2015_03_06{/gallery}